24

24

Вы бераце шлюб: глядзiце ж, каб не зрабiўся ён вам турмою! Вы надта спяшаецеся, i вось вынiк гэтага - разрыў шлюбу!

Але гэта ўсё-такi лепш, чым схiляцца i хлусiць! Адна жанчына сказала мне: "Я парушыла шлюб, але да гэтага шлюб парушыў - мяне!"

Блага спараваныя, заўважаў я, сама помслiвыя: яны гатовыя помсцiць усяму беламу свету за тое, што ўжо не могуць разлучыцца.

Вось таму я i хачу, каб шчырыя гаварылi адно аднаму: "Мы любiмся; пабачым, цi любоўна паводзiмся! Iнакш зарука нашая - памылка.

Дайце нам часу i нядоўгага шлюбу, каб мы пабачылi, цi вартыя мы на вялiкi шлюб! Вялiкая рэч - быць заўсёды ўдваiх!"

Так я раю ўсiм шчырым; i чым была б мая любоў да Звышчалавека i да ўсяго, што наблiжаецца, калi б я гаварыў i раiў iнакш!

Расцi не толькi ўшыркi, але i ўгору - у гэтым, о братове мае, хай паможа вам сад шлюбу!