7

7

Пусцi мяне! Пусцi мяне! Я занадта чысты для цябе. Не чапай мяне! Не руш! Цi ж мой свет не стаў дасканалы?

Мая скура занадта чыстая для тваiх рук. Пусцi мяне, бесталковы мой, задушлiвы дзень! Цi ж поўнач не святлейшая за цябе?

Сама чыстыя павiнны валадарыць над зямлёй, невядомыя, сама моцныя, душы поўначы, якiя святлейшыя i глыбейшыя за дзень.

О дзень, як цяжка ступаеш ты па следзе маiм! Ты цягнеш руку па шчасце маё? Я, самотны, залiшне багаты для цябе, я для цябе - калодзеж скарбаў, залатая палата?

О свет, ты хочаш мяне? Цi ж я належу свету? Цi ж я пабожны? Цi боскi? Але, дзень i свет, вы занадта няўклюдныя...

- у вас спрытнейшыя рукi, запускайце iх па глыбокае шчасце i па глыбокае няшчасце, хапайце якога-небудзь бога, хапайце мяне:

Маё няшчасце, маё шчасце - глыбокiя, о цудоўны дзень, але ж не Бог я i не божае пекла: глыбокi боль свету.