1

1

Кажучы гэтыя словы, Заратустра стаяў каля пячоры; а з апошнiмi словамi ўцёк ад гасцей i ненадоўга выбег на свежае паветра.

"О чыстыя пахi вакол мяне, - усклiкнуў ён, - о дабрашчасная цiшыня вакол мяне! Але дзе ж мае звяры? Да мяне, мой арол i мая змяя!

Скажыце мне, звяры: можа, пагана пахне ад гэтых вышэйшых, калi яны збiраюцца разам? О чыстыя пахi вакол мяне! Толькi цяпер я разумею i адчуваю, як люблю вас, звяры мае!"

I зноў Заратустра паўтарыў: "Я люблю вас, звяры мае!" I калi гаварыў ён гэтыя словы, змяя i арол наблiзiлiся да яго, падняўшы на яго вочы. Так стаялi яны цiха ўтрох, удыхаючы чыстае паветра i напiваючыся iм. Бо тут ён быў лепшы, чым у вышэйшых людзей.