4

4

О, гора мне! Куды падзеўся час? Цi апусцiўся ў найглыбейшыя крынiцы? Свет дрэмле...

О! брэша сабака. Я хутчэй памру, чым раскажу пра думкi, якiя сёння перапаўняюць паўночнае сэрца маё.

Я памёр. Спраўдзiлася. Павук, навошта аплятаеш мяне павуцiнай? Прагнеш маёй крывi? О! Выпадае раса, блiзiцца гадзiна,

- гадзiна ледзяное сцюжы, гадзiна, калi я калею i стыну, гадзiна, якая нястомна пытаецца:

Чыё сэрца здольнае ўвабраць гэта?

- хто павiнен быць валадаром зямлi? Хто скажа: Ад сёння так вы будзеце цячы, вялiкiя i малыя рэкi!"

- наблiжаецца гадзiна: о чалавеча, о вышэйшы чалавеча, уважай! Гэтая казань - тонкаму слыху, твайму слыху - што вяшчае глыбокая поўнач?