12
12
А цяпер, цi навучылiся вы песнi маёй? Цi адгадалi, чаго прагне яна? Што ж! Цудоўна! О вышэйшыя людзi, паспявайце мне цяпер Заратустраву кругавую песню!
Самыя цяпер паспявайце тую песню, якая завецца "Яшчэ раз!", сэнс яе - "На векi вечныя!". Паспявайце, о вышэйшыя людзi, кругавую Заратустраву песню!
О чалавеча!
Прароцтва паўночы ўсачы:
"Я спала, кажа, я спала,
Прачнулася сярод начы:
Якi глыбокi свет, глыбейшы, чым
Яўляе дзень яго.
Глыбокi боль, а не глыбейшы, чым
Любая радасць, звыш таго;
"Мiнiся!" - кажа боль.
Не прагне радасць вечнай ночы,
- а вечнасцi глыбокай хоча".