29
29
"Чаму ты такi цвёрды? - спытаўся аднаго разу кухонны вугаль у алмаза. - Цi ж мы не блiзкiя сваякi?"
"Чаму вы такiя мяккiя?" - так пытаюся я, о братове мае: цi ж вы не браты мне?
Чаму вы такiя мяккiя, слабыя i дагодлiвыя? Чаму так многа адмаўлення i ўмаўлення ў вашым сэрцы? I чаму так мала лёсу ў вашым позiрку?
I калi вы не хочаце быць лёсам i няўмольнасцю, хiба зможаце вы са мною перамагаць?
I калi цвёрдасць ваша не хоча ззяць, рэзаць i расцiнаць, хiба зможаце вы са мною ствараць?
Бо стваральнiкi - цвёрдыя. I вам павiнна быць шчасце адбiць руку сваю на тысячагоддзях, як на воску...
- шчасце - быццам на медзi, адбiць пiсьмён на волi тысячагоддзяў, на волi, якая цвярдзейшая i высакароднейшая за медзь. Сама высакароднае найцвярдзейшае.
О братове мае, гэтую новую скрыжаль я мацую над вамi: цвярдзейце!