20
20
Будзьце, як вецер, што вырываецца з цяснiн: пад свiст сваёй жалейкi ён гатовы скакаць, моры дрыжаць i хвалююцца пад яго нагамi.
Слава таму браваму, неўтаймавальнаму духу, якi дае крылы аслам, якi доiць iльвiц, духу, якi ўраганам прыходзiць да ўсяго сённяшняга i да ўсякай чэрнi,
- Духу, якi варожы любамудраму чартапалоху, зусiм завялым лiстам i жытцам: слава дзiкаму, бадзёраму, свабоднаму духу буры, якi танцуе па багнах i паныласцi, быццам па лугах!
Якi ненавiдзiць гаротных дварнякоў прасталюддзя i ўсякае выроддзе, няўдалае i змрочнае; слава гэтаму духу свабоднага розуму, гэтай рассмяянай буры, якая зацярушвае пылам вочы тым, хто пакрыты струпамi i бачыць усё ў чорным!
О вышэйшыя людзi, вось ваша горшае: вы не вучылiся танцаваць, як трэба, так каб у танцы выйсцi за межы свае! Што з таго, калi вы - не ўдалiся!
Як многа яшчэ можна! Дык жа навучыцеся ў смеху выходзiць за межы свае! Вы, заўзятыя танцоры, вышэй i вышэй падымайце сэрцы вашыя! I не забывайцеся як след пасмяяцца!
Гэты вянок рассмяянага, гэты вянок з ружаў: я кiдаю яго вам, братове мае. Смех абвясцiў я святым: о вышэйшыя людзi, вучыцеся смяяцца!