6

6

Калi дабрачыннасць мая - дабрачыннасць танцора, i я часта абедзвюма нагамi ныраў у залацiста-аксамiтны экстаз;

калi злосць мая - злосць смяшлiвая, што жыве сярод ружаў i лiлеяў;

- а ў смеху ўсё благое адно каля аднога, але асвячонае i апраўданае боскасцю сваёю;

- i калi ў тым альфа i амега мая, каб усё цяжкае зрабiлася лёгкiм, усякае цела, i танцавала, а дух зрабiўся птушкай: i праўда, гэта i ёсць альфа i амега мая!

- о, як не iмкнуцца мне палымяна да Вечнасцi i да шлюбнага пярсцёнка над усiмi пярсцёнкамi - да Пярсцёнка Вяртання!

Нiколi яшчэ не сустракаў я жанчыны, ад якое хацеў бы дзяцей, акрамя той, якую кахаю: бо я кахаю цябе, о Вечнасць!

Бо я кахаю цябе, о Вечнасць!