3

3

"Наблiжаецца поўнач, о вышэйшыя людзi: i вось - хачу я сказаць вам нешта на вуха, як i той старадаўнi звон, якi звяртаецца да слыху майго,

- з тою самаю таямнiцаю i жахам, гэтаксама пранiкнёна, як той старадаўнi звон, якi перажыў на сваiм вяку больш, чым хто-небудзь смяротны;

- якi палiчыў усе да апошняга пакутлiвыя ўдары сэрцаў, што бiлiся ў грудзях у нашых бацькоў. О, як уздыхае яна! Як смяецца ў сне даўняя глыбокая поўнач!

Цiха! Цiха! : Чуецца многае, што ўдзень не адважваецца гаварыць на поўны голас; толькi цяпер, у холадзе ночы, калi суняўся шум сэрцаў,

- толькi цяпер яно чутно слыху i вяшчае, пранiкаючы ў начныя чуйныя душы: о, як уздыхае яно! О, як смяецца ў сне!

- хiба не чуеце вы, як таямнiча, страшна i пранiкнёна вяшчае яна, глыбокая-глыбокая старадаўняя ноч?

О чалавеча, уважай!