5
5
Калi я люблю мора i ўсё, што роднаснае мору, асаблiва калi яно гнеўна супярэчыць мне;
калi ёсць ува мне тая радасць пошуку, што iмкне ветразi насустрач нязведанаму, калi ёсць у радасцi маёй радасць марака;
калi колiсь радасць мая ўсклiкала: "Бераг знiк з вачэй - сёння апалi з мяне апошнiя путы,
- бясконцасць бушуе навокал, дзесьцi там, далёка, вабна ззяе прастора i час, наперад! Мацуйся, старое сэрца!":
- о, як не iмкнуцца мне палымяна да Вечнасцi i да шлюбнага пярсцёнка над усiмi пярсцёнкамi - да Пярсцёнка Вяртання!
Нiколi яшчэ не сустракаў я жанчыны, ад якое хацеў бы дзяцей, акрамя той, якую кахаю: бо я кахаю цябе, о Вечнасць!
Бо я кахаю цябе, о Вечнасць!