3

We use cookies. Read the Privacy and Cookie Policy

3

I там гэта было; дзе я падняў з дарогi слова "Звышчалавек" i што чалавек ёсць нешта, што трэба пераадолець,

- што чалавек ёсць мост, а не мэта; што ўслаўляе ён свой полудзень i вечар, як дарогу да новых золкаў:

- слова Заратустры пра Вялiкi Полудзень, якое ўзнёс я калiсьцi над людзьмi, быццам другую вячэрнюю зару.

Сапраўды, я даў iм убачыць новыя зоркi i новыя ночы; i над хмарамi, днямi i ночамi напяў я свой смех, як стракатую палатку.

Я лiчыў iх усiм маiм, змыслам i намыслам: сабраць у адно i сплавiць усё, што ёсць у чалавеку ўрыўкавага, загадкавага i застрашлiва выпадковага,

- як паэт, адгадчык i збаўца ад выпадковага я вучыў iх быць стваральнiкамi будучынi i ратаваць, ствараючы, тое, што было.

Выбавiць у чалавеку яго мiнулае i так пераўтварыць усялякае "Было", каб воля сказала: "Але ж я так хацела! Я так буду хацець!"

- вось што я назваў збавеннем, вось што вучыў я называць збавеннем...

- цяпер я чакаю майго збавення, каб iсцi да iх апошнi раз.

Бо яшчэ адзiн раз я iду да людзей: сярод iх я хачу дайсцi да свайго захаду i, памiраючы, даць iм свой сама багаты дарунак!

Гэтаму я навучыўся ў сонца, калi заходзiць яно, сама багатае свяцiла: яно сыпле золата ў мора з невычэрпных сваiх скарбнiц,

- каб i сама бедны рыбак веславаў залатым вяслом! Якраз яго я аднойчы бачыў, i слёзы ад бачанага не спатолiлi душы маёй.

Як сонца, iдзе Заратустра да захаду: i вось, ён сядзiць, чакаючы, а вакол яго старыя разбiтыя скрыжалi, а таксама i новыя, напалавiну запiсаныя.