17

We use cookies. Read the Privacy and Cookie Policy

17

Вось стаiць човен - ён гатовы плысцi туды, магчыма, у вялiкае Нiчога. Але хто захоча ўступiць у гэтае "магчыма"?

Нiхто з вас не хоча ўступiць у Човен Смерцi! Як жа так, вы ж стамiлiся ад свету?

Стомленыя ад свету! Не, вы яшчэ не адкiнулi нават зямлю! Я бачу, што вы ўсё яшчэ юрыце да зямлi i закаханыя ў сваю стомленасць ад яе!

Нездарма адвiсла ў вас губа - на ёй яшчэ сядзiць маленькае зямное жаданне! А ў вачах у вас хiба не носiцца аблачынка зямной радасцi, яшчэ не забытай?

Шмат добрых прыдумак ёсць на зямлi, адны - карысныя, другiя - прыемныя; дзеля iх варта любiць зямлю.

А некаторыя прыдумкi такiя добрыя, што яны, як жаночыя грудзi, карысныя i разам з тым прыемныя.

А вы, стомленыя ад свету! Вы, нядбальцы зямныя! Даць бы вам дубчыкам! Дубчыкам трэба вярнуць бадзёрасць вашым нагам!

Бо калi вы не хворыя i не аджылыя, ад каго стамiлася зямля, дык вы хiтрыя абiбокi або затоеныя пажадлiвыя каты, аматары прысмакаў. I калi не хочаце зноў весела бегаць, дык выпратвайцеся з зямлi!

Няма патрэбы лячыць невылечных: так вучыць Заратустра. Хай выпратваюцца з зямлi!

Але каб паставiць кропку, трэба болей мужнасцi, чым на пiсанне новых вершаў: гэта ведаюць усе лекары i паэты.