28
28
Вы ўцякаеце ад мяне? Вы напалохалiся? Вы дрыжыце ад маёй казанi?
О братове мае, калi я сказаў вам разбiць скрыжалi добрых i праведных, тады ўпершыню я пусцiў чалавека плысцi ў адкрытае мора.
I толькi цяпер iм авалодвае вялiкi страх i абачлiвасць, вялiкая нядужасць i агiда, вялiкая марская хвароба.
Уяўныя берагi i прывiдную бяспеку завялi ў вас добрыя; у падмане гэтых добрых былi вы народжаныя i спавiтыя падманам. Усё, да самых асноў перакручана i перахлушана добрымi.
А той, хто адкрыў зямлю, што называецца "чалавек", той адкрыў i другую "чалавечую будучыню". Ад сёння вы павiнны зрабiцца маракамi, адважнымi i настойлiвымi!
Прыспела ўжо вам хадзiць у рост, братове мае, вучыцеся гэтаму! Многiя маюць патрэбу ў вас, каб, гледзячы на вас, выпрастацца i ўзбадзёрыцца.
Мора бушуе: усё - у моры. Ну што ж! Наперад, верныя марскiя сэрцы!
Што нам тая бацькаўшчына! Туды iмкне карабель, дзе зямля нашых дзяцей! Туды, удалеч, iмклiвей за буру марскую памыкаецца вялiкая наша жаданне!
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОК