9

We use cookies. Read the Privacy and Cookie Policy

9

Дык будзьце ж сёння поўныя добрага недаверу, о вышэйшыя людзi, вы, адважныя! Вы, шчырыя сэрцам! Трымайце ў таннасцi свае перакананнi! Бо цяперашняе належыць чэрнi.

Тое, што чэрня прыняла калiсьцi напавер, без доказаў i довадаў, немагчыма абвергнуць нiякiмi доказамi.

На рынку пераконваюць на мiгах. А довады выклiкаюць у натоўпу недавер.

I калi там перамагае праўда, споўнiцеся добрага недаверу i спытайцеся самi ў сябе: "Якая ж бо гэта магутная аблуда змагалася за яе?"

Старанiцеся i вучоных! Яны ненавiдзяць вас, бо яны без плодзi! У iх халодныя i высахлыя вочы, для iх усе птушкi - ужо аскубеныя.

Такiя, як яны, ганарацца, што не маняць, але ж няздатнасць да хлуснi зусiм не тое самае, што любоў да праўды. Старанiцеся ж iх!

Збавенне ад трасцы - гэта яшчэ не пазнанне! Я не веру застылым галовам. Хто не ўмее хлусiць, не ведае, што ёсць праўда.