15
15
Я чуў, як звярталiся да свайго сумлення пабожныя шукальнiкi iншага свету, i праўда, без злосцi i фальшу яны гаварылi, хоць на зямлi няма нiчога больш злоснага i фальшывага.
"Хай свет будзе такi, якi ён ёсць! I мезенцам не пакiвай на яго!"
"Не супрацiўляйся таму, хто хоча душыць i палiць, катаваць i лупiць скуру: i мезенцам не пакiвай на яго! Бо так, пакутуючы, вучацца людзi адмаўляцца ад свету".
"А свой розум ты павiнен задушыць сам; бо твой розум - ад гэтага свету: так навучышся ты адмаўляцца ад яго".
Разбiце, разбiце ж, о братове мае, гэтыя старыя скрыжалi пабожнасцi! Разбурце выслоўi паклёпнiкаў на свет!