11
11
О стваральнiкi, о вышэйшыя людзi! Толькi дзеля свайго дзiцяцi церпяць сваю цяжарнасць.
Не слухайце нiчыiх плявузгаў, не давайцеся, каб вас дурылi! Бо хто ён той блiзкi ваш? I калi намыслiлi вы нешта "дзеля блiзкага", дык ствараеце ўсё-такi не дзеля яго!
Забудзьцеся пра гэтае "дзеля", вы, стваральнiкi: бо цнота вашая патрабуе, каб не абыходзiлi вам анiякiя "дзеля" i "для" i "бо". Хай не прыме ваш слых усiх гэтых iлжывых слоў.
"Дзеля блiзкага" - гэта цнота малых людзей; у iх кажуць: "Свой свайму хоч-не-хоч, а брат" i "Рука руку трэ". У iх няма нi сiлы, нi права на вашае сябелюбства!
О стваральнiкi, у сябелюбстве вашым - асцярога i прадбачлiвасць цяжарнай! Любоў ваша аберагае, кормiць i асланяе той плод, якога яшчэ нiхто не бачыў.
Там, дзе ваша любоў, там i ўся цнота ваша - у дзiцяцi! Ваша паклiканне, вашая воля - вось ваш "блiзкi": не давайцеся, каб вам навязвалi фальшывыя каштоўнасцi!