2

We use cookies. Read the Privacy and Cookie Policy

2

Калi свайго часу мой гнеў разбураў магiлы, перастаўляў пагранiчныя камянi i скiдаў у прорвы старыя разбiтыя скрыжалi;

калi кпiны мае, быццам бура, змяталi парахно сатлелых слоў, i быў я памялом усiм павукам-крыжакам i ачышчальным ветрам старым задушлiвым скляпам:

- калi я сядзеў, радуючыся, каля мясцiнаў супакаення старых божышчаў, дабраслаўляючы i любячы свет каля помнiкаў былым паклёпнiкам на яго:

- бо люблю я нават цэрквы i магiлы божышчаў, калi праз разбураныя купалы глядзiць сонца сваiм ясным вокам; i быццам травы i чырвоныя макi, люблю я руiны храмаў:

- о, як не iмкнуцца мне палымяна да Вечнасцi i да шлюбнага пярсцёнка над усiмi пярсцёнкамi - да Пярсцёнка Вяртання!

Нiколi яшчэ не сустракаў я жанчыны, ад якое хацеў бы дзяцей, акрамя той, якую кахаю: бо я кахаю цябе, о Вечнасць!

Бо я кахаю цябе, о Вечнасць!