8

We use cookies. Read the Privacy and Cookie Policy

8

Не жадайце нiчога, што вышэй за вашую сiлу: дурная хлуслiвасць заўлашчана тымi, якiя жадаюць вышэй за сваю сiлу.

Асаблiва калi яны прагнуць вялiкага! Бо абуджаюць недавер да вялiкага, гэтыя спрытныя фальшываманетчыкi i камедыянты:

- пакуль, нарэшце, не зробяцца самi сабе фальшам, прыхарошанай чарвiвасцю, пакуль не прыкрыюцца моцнымi словамi, паказнымi цнотамi, блiскучымi падробкамi.

Будзьце ж абачлiвыя, вышэйшыя людзi! Бо няма сёння ў мяне нiчога каштоўнейшага i радчэйшага за праўдзiвасць.

Цi ж не належыць цяперашняе натоўпу? Але натоўп не ведае, што ёсць вялiкае, што - нiкчэмнае, - што такое шчырасць i праўдзiвасць: яна цнатлiва крывiць душою i заўсёды хлусiць.