4

We use cookies. Read the Privacy and Cookie Policy

4

Глядзiце, вось новая скрыжаль: але дзе мае браты, каб разам са мною занесцi яе ў далiну, у сэрцы людскiя?

Так загадвае мая вялiкая любоў да далёкага: не шкадуй блiзкага твайго! Чалавек ёсць нешта, што трэба пераадолець.

Ёсць многа шляхоў i спосабаў, як пераадолець: твая задача - дабрацца да iх! Але толькi блазен думае: "Цераз чалавека можна пераскочыць".

Пераадолей сябе самога нават у блiзкiм тваiм: i права, якое можаш узяць сiлком, не дазваляй даваць табе так!

Што робiш ты, нiхто нiколi не зробiць табе. Ведайце, няма нiякага аддання.

Хто не можа загадваць, мусiць слухацца. Некаторыя ўмеюць загадваць сабе, але iм шмат чаго не стае, каб слухацца самога сябе!