13

We use cookies. Read the Privacy and Cookie Policy

13

"Навошта жыць? Усё - марнасць! Жыць - гэта малацiць салому, жыць - гэта палiць сябе i ўсё роўна не сагравацца".

Гэтая старая трызня ўсё яшчэ ўважаецца за "мудрасць"; а таму, што старая яна i тхне гнiлiзнай, шануюць яе яшчэ болей. Так i тленне высакароднiць!

Можна дараваць, калi так кажуць дзецi, якiя баяцца агню, бо калiсьцi апяклiся! Шмат дзiцячасцi ў старых кнiгах мудрасцi.

А хто заўсёды "малоцiць салому", - як ён бярэцца ганiць саму малацьбу! Такiм дурням трэба затыкаць рот!

Такiя садзяцца за стол i не прыносяць з сабою нiчога, нават здаровага голаду; i вось паклёп узводзяць яны: "Усё - марнасць!"

Але смачна есцi i пiць, о братове мае, гэта, сапраўды, не марнае мастацтва! Разбiце, разбiце скрыжалi тых, хто нiколi не радуецца!