8

We use cookies. Read the Privacy and Cookie Policy

8

Калi на вадзе ўмацаваныя палi, калi па-над патокам перакiнутыя кладкi i парэнчы, далiбог - нiхто не паверыць таму, хто скажа: "Усё цячэ".

Але нават дурань яму запярэчыць. "Як? - скажа дурань, - як гэта - усё цячэ? Вунь жа i мост, i парэнчы - яны над патокам!

Над патокам - усё нерухомае i моцнае, усе каштоўнасцi рэчаў, масты, тэрмiны, усё "дабро" i ўсё "зло": усё гэта - моцнае!"

Як жа прыходзiць зiма, утаймавальнiца рэк, дык i разумнейшыя прасякаюцца недаверам; i праўда, не толькi дурнi тады пытаюцца: "Цi не павiнна ўсё стаяць спакойна?"

"У аснове сваёй усё нерухомае" - вось сапраўднае зiмовае вучэнне, прыдатнае бясплоднаму часу, добрая ўцеха запечным лежням.

"У аснове сваёй усё нерухомае" - але i супроць гэтага прапаведуе адлiжны вецер.

Адлiжны вецер - гэта бык, але не той, якi арэ, не, - гэта кручаны бык, разбуральнiк, якi трушчыць лёд гнеўнымi рагамi! А лёд трушчыць масты i парэнчы!

I вось, братове мае, цi не ўсё цячэ цяпер у патоку? Цi не ўсе масты i парэнчы пападалi ў ваду i прапалi? Хто яшчэ трымаецца там за "дабро" i "зло"?

"Гора нам! Шчасце нам! Павеяў цёплы вецер!" - дык прапаведуйце, братове мае, на ўсiх плошчах!