6

We use cookies. Read the Privacy and Cookie Policy

6

О братове мае, першынца заўсёды прыносяць у ахвяру. I вось, сёння мы першынцы.

Усе мы пралiваем кроў на таемных алтарах, згараем у ахвярным полымi ў гонар старых iдалаў.

Наша лепшае яшчэ маладое: i вось - сплываюць слiнаю нашы бяззубыя зяпы. Наша мяса далiкатнае, наша скура - яшчэ толькi ягнячая скура: як жа нам не будзiць сквапнасцi ў жрацоў, прыслужнiкаў старых iдалаў!

У нас самiх яшчэ жыве ён, гэты жрэц, якi смажыць сабе на стол сама далiкатныя лагодкi. О братове мае, як жа першынцы не маюць быць ахвярай!

Але кожны, хто роднасны нам, прагне гэтага; i я люблю тых, хто не хоча берагчы сябе. Пагiбельных, якiя iдуць дарогай захаду, я люблю ўсёй любоўю сваёй: бо яны пераходзяць на той бок.